Номер 29, страница 24 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч

Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета

Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.

Тип: Учебник

Издательство: Акадэмія адукацыі

Год издания: 2025 - 2026

Цвет обложки: сиреневый со статуей

ISBN: 978-985-33-0184-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 9 классе

Паўтарэнне вывучанага ў V—VIII класах. Параграф 4. Слова, словазлучэнне, сказ як асноўныя моўныя адзінкі - номер 29, страница 24.

№29 (с. 24)
Условие 2025. №29 (с. 24)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета, страница 24, номер 29, Условие 2025

29. Прачытайце тэкст. Выдзеліце ў ім падтэмы і мікратэмы, якія дапамагаюць раскрыць тэму.

Пералік птушак Беларусі ўключае звыш 300 відаў. Сярод іх шмат рэдкіх, якія адметныя сваім незвычайным выглядам, паводзінамі ці ўмовамі жыцця.

Вось, напрыклад, скапа́, рэдкаяФ ў нас птушка і вельмі асцярожная. У асноўным у яе па два-тры птушаняці бывае. Калі адна птушка ляціць на паляванне, другая абавязкова дзяцей ахоўвае. А падрасце маладняк, то бацькі па спажыву разам лятаюць. Звычайна прыносяцьМ карасёў, плотак, іншую рыбу. І што цікава, у скапы вельмі арыгінальныя пальцы. У спакойным стане яны размеркаваны так: тры наперад, адзін назад. А ў час палявання, калі птах пікіруе і цаляе схапіць здабычу, адзін з пярэдніх пальцаў як бы пераварочваецца, і тады два пальцы павернуты наперад і два — назад. Такімі «абцугамі» скапе вельмі добра хапаць рыбіну.

А вось чорны бусел — зусім іншая птушка. Праўда, таксама вельмі асцярожная, але і далікатная. Надта ж прыгожая! Жыве ў глухамані, а на жыроўку прылятае на Бярэзіну. Прылятае зусім рана. Калі бусел упадабае якое месца, кожную раніцу яго там сустрэць можна. Рыбу ловіць падпільноваючы. Збірае жабак, уюноў, апалонікаў — усю водную жыўнасць. Часам чорны бусел разам з белым ходзіць. Не ваююць птушкі паміж сабою, не б'юцца — даволі мірна сябе паводзяць (Паводле Я. Пархуты).

Вызначце спосаб сувязі сказаў у кожнай частцы тэксту. Прывядзіце прыклады сродкаў гэтай сувязі.

Растлумачце адсутнасць коскі ў выдзеленым сказе.

Выпішыце з тэксту сказ з аднароднымі членамі, у якім абагульняльнае слова стаіць пасля іх. Абгрунтуйце пастаноўку знакаў прыпынку.

Выпішыце з тэксту (паставіўшы ў пачатковую форму) па тры іменныя, дзеяслоўныя і прыслоўныя словазлучэнні, размеркаваўшы іх па відах сінтаксічнай сувязі (дапасаванне, кіраванне, прымыканне).

✍️ Выкарыстоўваючы інфармацыю з тэксту, раскажыце пра звычкі скапы і чорнага бусла.

Решение 2. №29 (с. 24)

1. У тэксце выкарыстоўваецца цэпная сувязь сказаў. Сродкамі сувязі выступаюць лексічныя паўторы (скапа — у скапы; птушка — птушка; чорны бусел — бусел), займеннікі (птушка — яе; пальцы — яны), а таксама кантэкстуальная і сэнсавая сувязь паміж сказамі.

2. Коска не ставіцца, таму што ў сказе «Не ваююць птушкі паміж сабою, не б’юцца — даволі мірна сябе паводзяць» аднародныя выказнікі не ваююць, не б’юцца стаяць перад абагульняльным словазлучэннем мірна сябе паводзяць. У такім выпадку паміж імі ставіцца працяжнік.

3. Не ваююць птушкі паміж сабою, не б’юцца — даволі мірна сябе паводзяць. У гэтым сказе працяжнік ставіцца пасля аднародных выказнікаў (не ваююць, не б’юцца), таму што далей ідзе абагульняльнае словазлучэнне (мірна сябе паводзяць), якое абагульняе іх сэнс.

4.

ДапасаваннеКіраваннеПрымыканне
рэдкая птушкаахоўваць дзяцейпрылятаць рана
арыгінальныя пальцыпрыносіць карасёўвельмі асцярожная
водная жыўнасцьхапаць рыбінунадта прыгожая

5. Скапа — рэдкая і асцярожная птушка. У яе бывае па два-тры птушаняці, якіх бацькі па чарзе ахоўваюць, пакуль адзін з іх палюе. Палююць яны на рыбу: карасёў, плотак. Калі птушаняты падрастаюць, бацькі лятаюць па здабычу разам. У скапы арыгінальная будова лап: у спакоі тры пальцы накіраваны наперад, а адзін назад, а ў час палявання для лепшага захопу рыбы — два наперад і два назад.

Чорны бусел — таксама асцярожная, далікатная і вельмі прыгожая птушка. Ён жыве ў глухіх мясцінах, а на жыроўку прылятае на Бярэзіну. Калі яму спадабаецца якое-небудзь месца, ён прылятае туды кожную раніцу. Бусел ловіць рыбу, падпільпоўваючы яе, а таксама збірае жаб, уюноў, апалонікаў. Гэта мірная птушка, якая не ваюе і не б'ецца з іншымі, часам ходзіць разам з белым буслом.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 29 расположенного на странице 24 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №29 (с. 24), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.