Номер 25, страница 21 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Паўтарэнне вывучанага ў V—VIII класах. Параграф 4. Слова, словазлучэнне, сказ як асноўныя моўныя адзінкі - номер 25, страница 21.
№25 (с. 21)
Условие 2025. №25 (с. 21)
скриншот условия
25. Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго тэму, вызначце адрасата і мэтанакіраванасць.
Гаворачы пра штучныя мовы, нельга абмінуць самую вядомую з іх — эсперанта. Гэту мову ў 1887 годзе стварыў лінгвіст, акуліст Лазар Заменгаф. Насамрэч Эсперанта — гэта псеўданім аўтара, што на створанай ім мове азначае ‘той, хто спадзяецца’. А сама яна называлася проста міжнароднай мовай. Неўзабаве была створана Акадэмія эсперанта, а ў 1905 годзе адбыўся І Сусветны кангрэс эсперанта.
Алфавіт гэтай мовы грунтуецца на лацінскім. Эсперанта мае 28 літар, аднаму гуку адпавядае адна літара (як чуецца, так і пішацца). Націск заўсёды падае на перадапошні склад. Слоўнікавы запас эсперанта ствараецца на аснове германскіх і раманскіх моў: шмат каранёў узяты з лацінскай і грэчаскай.
Граматыка эсперанта ўключае толькі шаснаццаць правіл. Ёсць два склоны, два лікі, а вось роду няма (дакладней, ёсць займеннікі ён, яна, яно, але яны не патрабуюць сінтаксічнай сувязі з прыметнікамі і дзеясловамі).
У свеце эсперанта валодае каля двух мільёнаў чалавек, на гэтай мове выходзяць газеты і часопісы, выдаюцца кнігі, здымаюцца фільмы.
Разлічылі, што чалавек, які валодае адной з еўрапейскіх моў, можа асвоіць эсперанта прыкладна ў дзесяць разоў хутчэй, чым англійскую мову. Ці не надышоў час пашырыць свой моўны запас? (Паводле М. Ізаіткі).
Як вы думаеце, з якой мэтай была створана штучная мова эсперанта? Раскажыце пра асаблівасці гэтай мовы, выкарыстоўваючы інфармацыю, прыведзеную ў тэксце.
Прачытайце слоўнікавыя артыкулы.
Штучны1, -ая, -ае. 1. Ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага. Штучнае валакно. 2. Прытворны, няшчыры. Штучная ветлівасць.
Штучны2, -ая, -ае. 1. Які ўяўляе сабой асобную рэч; які нельга ўзважыць або адмераць. Штучны тавар. 2. Які праводзіцца, робіцца здзельна, за кожную штуку. Штучная аплата.
Чаму слова штучны падаецца ў розных слоўнікавых артыкулах?
Як называюцца такія словы? У якім значэнні слова штучны ўжываецца ў гэтым тэксце?
Складзіце іншыя словазлучэнні са словам штучны ў розных значэннях, уключыце іх у сказы. Раскажыце, пацвярджаючы прыкладамі, пра адрозненне слова, словазлучэння і сказа.
Ці хацелі б вы ведаць эсперанта? Чаму?
Решение 2. №25 (с. 21)
25. Тэма тэксту – штучная мова эсперанта, яе гісторыя стварэння і асаблівасці. Тэкст адрасаваны шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца мовамі. Мэта тэксту – пазнаёміць з мовай эсперанта, паказаць яе перавагі і зацікавіць чытача.
Штучная мова эсперанта была створана з мэтай стаць простай міжнароднай мовай для палягчэння зносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцей. Асаблівасці гэтай мовы, згодна з тэкстам, наступныя: алфавіт на лацінскай аснове (28 літар), фанетычны прынцып пісьма (адзін гук – адна літара), фіксаваны націск на перадапошнім складзе, слоўнікавы запас на аснове інтэрнацыянальнай лексікі, простая граматыка (16 правіл, два склоны, два лікі, адсутнасць роду).
Слова штучны падаецца ў розных слоўнікавых артыкулах, таму што гэта амонімы – словы, якія супадаюць у гучанні і напісанні, але маюць рознае лексічнае значэнне. У гэтым тэксце слова штучны ўжываецца ў першым значэнні з артыкула «Штучны¹»: ненатуральны, зроблены накшталт сапраўднага.
Іншыя словазлучэнні са словам штучны ў розных значэннях:
Штучная ветлівасць. Яго штучная ветлівасць нікога не падманула.
Штучны тавар. У краме прадаваўся штучны тавар.
Слова – гэта асноўная адзінка мовы (напрыклад, мова). Словазлучэнне – гэта спалучэнне двух ці больш слоў, звязаных па сэнсе і граматычна (штучная мова). Сказ – гэта адзінка мовы, якая выражае закончаную думку (У свеце эсперанта валодае каля двух мільёнаў чалавек.).
Так, я хацеў бы ведаць эсперанта. Гэта мова стваралася як простая для вывучэння, што дазволіла б хутка навучыцца размаўляць з людзьмі з розных краін. Вывучэнне эсперанта, паводле тэксту, можа значна пашырыць моўны запас і аблегчыць далейшае вывучэнне іншых моў.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 25 расположенного на странице 21 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №25 (с. 21), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.