Номер 44, страница 35 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Стылі маўлення. Параграф 7. Паглыбленне паняцця пра стылі маўлення. Стылеўтваральная роля марфалагічных і сінтаксічных моўных сродкаў - номер 44, страница 35.
№44 (с. 35)
Условие 2025. №44 (с. 35)
скриншот условия
44. Прачытайце тэксты. Вызначце, да якіх стыляў яны адносяцца. Дайце характарыстыку кожнаму тэксту, выкарыстоўваючы табліцу «Стылі маўлення» (с. 36–37).
I. Дамавыя вераб'і — вельмі асьцярожныя і кемлівыя птушкі. Апроч таго, вялікія чысцёхі, бо любяць купацца ў лужынах або ў пяску. Некаторыя гаспадары лічаць, што вераб’і — нахлебнікі і шкоднікі, спусташаюць агароды і сады. Але ўсё ж такі гэта шчырыя нашы прыяцелі. Вясной і летам, калі кормяць сваіх птушанят, яны знішчаюць пражэрлівых вусеняў і мноства іншых насякомых.
II. Дамавы верабей — найбольш распаўсюджаны від роду сапраўдных вераб’ёў, сямейства вераб’іных. Даўжыня цела — да 16 см, вага — 23–35 г. Самец у шлюбным уборы з шэрым верхам і карычневай патыліцай, з чорным «гальштукам». Узімку чорны колер робіцца больш светлым, маладыя асобіны падобны да самак. Жыве ў населеных пунктах і на тэрыторыях, непасрэдна вакол іх. Можа сустракацца на збожжавых і кукурузных палях (З кнігі «Птушкі Еўропы»).
III. 1 красавіка ў школе адбудзецца мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня птушак. Вучні змогуць наведаць фотавыставу, прысвечаную птушкам Беларусі, уласнаручна вырабіць фігуркі птушак з паперы і пасля ўпрыгожыць імі кабінет біялогіі.
Старшыня гуртка «Сябры прыроды».
IV. Адкрыццё помніка ў горадзе Баранавічы адбылося ў рамках нацыянальнай кампаніі «Дамавы верабей — птушка 2003 года», якую праводзіла рэспубліканская грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Металічная птушка з надпісам на паўтараметровым пастаменце. На помніку надпіс: «Да вас я назаўсёды прыляцеў: не вырай вабіць, а Радзіма».
Пільная ўвага беларускіх арнітолагаў да вераб’я невыпадковая. З’яўляючыся адным з найбліжэйшых крылатых суседзяў чалавека, дамавы верабей адносіцца да так званых біялагічных індыкатараў*, — відаў, па стане папуляцый* якіх можна меркаваць пра змены ў навакольным асяроддзі (Паводле А. Заціркі).
Чаму верабей адносіцца да так званых біялагічных індыкатараў?
Як вы разумееце сэнс прыказкі «Дзяруся з варонаю і вераб’ём, што ў вырай не ляцяць»? Чаму вучыць народная мудрасць?
Якія яшчэ птушкі Беларусі не адлятаюць у вырай?
| Сфера выкарыстання | Задачы маўлення | Стылёвыя рысы | Асноўныя жанры |
|---|---|---|---|
| Гутарковы стыль | |||
| Бытавыя, сямейныя, сяброўскія зносіны | Абмяняцца думкамі, пачуццямі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі | Непасрэднасць, натуральнасць маўлення. Адносіны да прадмета маўлення перададзены | Бытавая гутарка, размова |
| Кніжныя стылі | |||
| Мастацкі стыль | |||
| Творы мастацкай літаратуры і вуснай народнай творчасці | Вобразна, маляўніча апісаць які-небудзь прадмет ці з’яву, перадаць свае адносіны да іх | Канкрэтнасць, вобразнасць, маляўнічасць выкладу. Адносіны да прадмета маўлення перададзены | Раман, паэма, балада, трагедыя і інш. |
| Навуковы стыль | |||
| Асвета, навука (падручнікі, навуковыя працы, выступленні і паведамленні на навуковыя тэмы) | Паведаміць дакладныя звесткі і факты, якія маюць тэарэтычнае значэнне, растлумачыць іх | Дакладнасць, доказнасць, лагічнасць перадачы думкі. Адносіны да прадмета маўлення не перададзены | Навуковы артыкул, рэферат і інш. |
| Афіцыйны стыль | |||
| Афіцыйныя зносіны, справаводства, заканадаўства | Паведаміць звесткі, якія маюць практычнае значэнне, даць дакладныя парады, указанні, рэкамендацыі | Прадпісальны характар маўлення, дакладнасць, стандартызаванасць. Адносіны да прадмета маўлення не перададзены | Закон, пастанова, указ, дагавор, пагадненне, аб’ява, заява, аўтабіяграфія і інш. |
| Публіцыстычны стыль | |||
| Грамадска-палітычная дзейнасць (газеты, часопісы, выступленні) | Паведаміць інфармацыю, якая мае грамадска-палітычнае значэнне. Уздзейнічаць на думкі і пачуцці людзей | Эмацыянальнасць, доказнасць, дакладнасць, надзённасць, даходлівасць перадачы думкі. Адносіны да прадмета маўлення перададзены | Выступленне, артыкул на грамадска-палітычную тэму, нататка*, інтэрв’ю* і інш. |
Решение 2. №44 (с. 35)
44. I. Гутарковы стыль. Сфера выкарыстання: бытавыя, сямейныя, сяброўскія зносіны. Задачы маўлення: абмяняцца думкамі, пачуццямі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі. Стылёвыя рысы: непасрэднасць, натуральнасць маўлення.
II. Навуковы стыль. Сфера выкарыстання: асвета, навука. Задачы маўлення: паведаміць дакладныя звесткі і факты, якія маюць тэарэтычнае значэнне. Стылёвыя рысы: дакладнасць, доказнасць, лагічнасць перадачы думкі.
III. Афіцыйны стыль. Сфера выкарыстання: афіцыйныя зносіны, справаводства. Задачы маўлення: паведаміць звесткі, якія маюць практычнае значэнне, даць дакладныя парады, указанні. Стылёвыя рысы: прадпісальны характар маўлення, дакладнасць, стандартызаванасць.
IV. Публіцыстычны стыль. Сфера выкарыстання: грамадска-палітычная дзейнасць. Задачы маўлення: паведаміць інфармацыю, якая мае грамадска-палітычнае значэнне, уздзейнічаць на думкі і пачуцці людзей. Стылёвыя рысы: эмацыянальнасць, доказнасць, дакладнасць, надзённасць, даходлівасць перадачы думкі.
Верабей адносіцца да біялагічных індыкатараў, таму што па стане яго папуляцыі можна меркаваць пра змены ў навакольным асяроддзі.
Прыказка «Дзержажыся з варонаю і вераб’ём, што ў вырай не ляцяць» азначае, што трэба быць верным сваёй радзіме і блізкім людзям, заставацца з імі ў цяжкія часы, а не шукаць больш лёгкага жыцця ў іншым месцы. Народная мудрасць вучыць патрыятызму, вернасці і стойкасці.
У Беларусі ў вырай таксама не адлятаюць сарокі, галкі, сініцы, дзятлы, галубы.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 44 расположенного на странице 35 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №44 (с. 35), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.