Номер 178, страница 131 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Бяззлучнікавыя складаныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 26. Сэнсава-граматычныя адносіны паміж часткамі ў бяззлучнікавым складаным сказе - номер 178, страница 131.
№178 (с. 131)
Условие 2025. №178 (с. 131)
скриншот условия
178. Прачытайце тэкст. Як у вашай сям'і, школе адзначаюць свята мужчын?
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі
Гэта свята — сімвал адвагі і мужнасці, вернасці воінскай прысязе. Гэта дзень памяці аб самаахвярнасці тых, хто ў розныя часы абараняў незалежнасць роднай зямлі. Свята ўвасабляе сувязь пакаленняў, пашану да гераічнага мінулага краіны і гордасць за сучасную беларускую армію, якая стала надзейным вартавым мірнай працы нашых людзей. Невыпадкова ў гэты дзень мы нясём кветкі і ўскладаем вянкі да помнікаў воінам-героям.
З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл прынята віншаваць усіх мужчын: ветэранаў, былых і дзеючых ваенных, студэнтаў, аднакласнікаў. Маладыя людзі, якіх чакае служба ў арміі, як сапраўдныя мужчыны, павінны ўмець трымаць слова, сямбраваць, быць адказнымі, высакароднымі і добрымі. Ад кожнага з іх залежыць, якой будзе наша армія заўтра.
Каб стаць сапраўдным абаронцам Айчыны, трэба найперш стаць патрыётам, які шануе свой народ, яго гісторыю і культуру, ганарыцца поспехамі і дасягненнямі сваёй краіны (Паводле Д. Кашавара).
Назавіце складаныя сказы, вусна зрабіце іх сінтаксічны разбор.
На аснове гэтага тэксту складзіце і запішыце складаназлучаны і бяззлучнікавы складаны сказы, пракаменціруйце знакі прыпынку ў іх. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
З дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў падрыхтуйце паведамленне (прэзентацыю) пра адно з дзяржаўных свят нашай краіны: Дзень Канстытуцыі (15 сакавіка), Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка), Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (другая нядзеля мая), Дзень Перамогі (9 мая), Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) (3 ліпеня), Дзень народнага адзінства (17 верасня).
Решение 2. №178 (с. 131)
178. У нашай сям'і 23 лютага мы віншуем усіх мужчын: тату, дзядулю, братоў. Звычайна мама рыхтуе святочную вячэру, а мы дорым падарункі. У школе напярэдадні свята дзяўчынкі віншуюць хлопчыкаў, дораць ім невялікія сувеніры і ладзяць салодкі стол.
Складаныя сказы з тэксту:
Гэта дзень памяці аб самаахвярнасці тых, хто ў розныя часы абараняў незалежнасць роднай зямлі.
Свята ўвасабляе сувязь пакаленняў, пашану да гераічнага мінулага краіны і гордасць за сучасную беларускую армію, якая стала надзейным вартавым мірнай працы нашых людзей.
Маладыя людзі, якіх чакае служба ў арміі, як сапраўдныя мужчыны, павінны ўмець трымаць слова, сябраваць, быць адказнымі, высакароднымі і добрымі.
Ад кожнага з іх залежыць, якой будзе наша армія заўтра.
Каб стаць сапраўдным абаронцам Айчыны, трэба найперш стаць патрыётам, які шануе свой народ, яго гісторыю і культуру, ганарыцца поспехамі і дасягненнямі сваёй краіны.
Складаназлучаны сказ:
Свята ўвасабляе сувязь пакаленняў, і ў гэты дзень мы ўскладаем вянкі да помнікаў воінам-героям.
Бяззлучнікавы складаны сказ:
Гэта свята — сімвал адвагі і мужнасці, яно з'яўляецца днём памяці аб самаахвярнасці герояў.
Дзень Перамогі
Дзень Перамогі — адно з самых важных і шанаваных свят у Беларусі. Яго адзначаюць 9 мая. Гэта дзень памяці аб гераічным подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, парады, канцэрты. Людзі ўскладаюць кветкі да помнікаў і мемарыялаў загінулым воінам. Асаблівую пашану і ўвагу надаюць ветэранам, дзякуючы якім мы сёння жывём пад мірным небам. Вечарам у многіх гарадах грыміць святочны салют.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 178 расположенного на странице 131 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №178 (с. 131), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.