Номер 168, страница 122 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч

Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета

Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.

Тип: Учебник

Издательство: Акадэмія адукацыі

Год издания: 2025 - 2026

Цвет обложки: сиреневый со статуей

ISBN: 978-985-33-0184-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 9 классе

Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 24. Складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак (азнаямленне), знакі прыпынку ў іх - номер 168, страница 122.

№168 (с. 122)
Условие 2025. №168 (с. 122)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета, страница 122, номер 168, Условие 2025 Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета, страница 122, номер 168, Условие 2025 (продолжение 2)

168. Прачытайце тэкст рэпартажу*. Дзякуючы чаму ствараецца эфект прысутнасці аўтара на месцы падзей?

Вынаходствы маладых наватараў

Інтэлектуальны і творчы патэнцыял беларускай моладзі не перастае здзіўляць. Уражвае той факт, што на ўдзел у трынаццатым сезоне рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» пададзена больш за 1300 заявак. Каб пазнаёміцца з некаторымі праектамі, якія выйшлі ў фінал, давайце пагутарым з іх аўтарамі.

Пераможцам у намінацыі «Грамадства і сацыяльная сфера» стала студэнтка Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Валерыя Мядзведзева з праектам «Таямнічыя сусветы М. Я. Нікіфароўскага» як сродак папулярызацыі айчыннай гісторыі і культуры».

— Гэта настольна-ролевая гульня заснавана на работах вядомага беларускага краязнаўца Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага, — расказвае аўтар праекта.

Удзельнікі гульні, карыстаючыся картай Віцебска 1904 года, падарожнічаюць у часе і даведваюцца пра адметнасці беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя.

Цікавы праект пад назвай «Тэхнагід» прадставіў навучэнец аднаго з магілёўскіх ліцэяў Прохар Лусцянкоў.

— Гэты робат можа праводзіць экскурсіі ў музеях. Ён перамяшчаецца вакол стала, расказвае пра аб’ект, паказвае на яго лазернай указкай, уступае ў зносіны з гледачамі, міргае вачамі, каб прыцягнуць да сябе ўвагу, — паведамляе малады даследчык.

Аўтар праекта запэўнівае, што яго робат дазваляе зрабіць экскурсію больш цікавай і захапляльнай. А ці хацелі б вы стаць удзельнікам такой экскурсіі?

Вучань з Асіповічаў Кірыл Альховік распрацаваў канструкцыю «рагатых» вулляў і стаў пераможцам у намінацыі «Экалогія». Чым жа адметна яго вынаходства?

— На працягу многіх гадоў у пчалярстве выкарыстоўваецца традыцыйны вулей-ляжак. У мяне ўзнікла ідэя паспрабаваць змяніць гэту канструкцыю, — расказаў Кірыл. — У выніку атрымаўся вось такі «рагаты» вулей. Адразу медапрадукцыйнасць сістэмы павялічылася прыкладна на 7—10 кілаграмаў толькі з адной пчоласем’і.

У халодны час такі вулей не трэба ўцяпляць. Зверху, над апошнім корпусам, кладзецца тоўстая плёнка, якая стварае эфект тэрмаса. Яшчэ адна важная перавага «рагатага» вулея звязана з тым, што па сабекошце ён таннейшы, чым вулей-ляжак (Паводле Л. Голад).

Знайдзіце ў тэксце складаназалежныя сказы, вызначце віды даданых частак. Зрабіце пісьмовы сінтаксічны разбор складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часткамі.

✍️ Пракаменціруйце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай.

Уявіце, што ў вас з’явілася магчымасць пагутарыць з фіналістамі праекта «100 ідэй для Беларусі» (інфармацыя аб праектах-пераможцах змешчана на сайце https://100ideas.by). Якія пытанні вы задалі б маладым даследчыкам? Пісьмова сфармулюйце свае пытанні, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы.

Решение 2. №168 (с. 122)

Эфект прысутнасці аўтара на месцы падзей ствараецца дзякуючы таму, што тэкст напісаны ў жанры рэпартажу і ўключае ў сябе элементы інтэрв’ю. Аўтар звяртаецца непасрэдна да чытачоў («давайце пагутарым з іх аўтарамі»), задае пытанні як героям рэпартажу («Чым жа адметна яго вынаходства?»), так і самім чытачам («А ці хацелі б вы стаць удзельнікам такой экскурсіі?»). Акрамя таго, у тэксце шырока выкарыстоўваецца простая мова — прамыя выказванні маладых даследчыкаў, што стварае ўражанне жывой размовы.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 168 расположенного на странице 122 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №168 (с. 122), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.