Номер 146, страница 107 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч

Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета

Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.

Тип: Учебник

Издательство: Акадэмія адукацыі

Год издания: 2025 - 2026

Цвет обложки: сиреневый со статуей

ISBN: 978-985-33-0184-7

Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь

Популярные ГДЗ в 9 классе

Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 22. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі спосабу дзеяння, меры і ступені (сродкі сувязі, знакі прыпынку) - номер 146, страница 107.

№146 (с. 107)
Условие 2025. №146 (с. 107)
скриншот условия
Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета, страница 107, номер 146, Условие 2025 Белорусский язык (Беларуская мова), 9 класс Учебник, авторы: Валочка Ганна Міхайлаўна, Васюковіч Людміла Сяргееўна, Зелянко Вольга Уладзіміраўна, Якуба Святлана Міхайлаўна, Байкова С І, издательство Акадэмія адукацыі, Минск, 2025, сиреневого цвета, страница 107, номер 146, Условие 2025 (продолжение 2)

146. Прачытайце інтэрв'ю з генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Беларусі Кацярынай Дулавай. Ці выклікае гэта інтэрв'ю жаданне наведаць тэатр?

— Чым, на Вашу думку, варта кіравацца, адбіраючы літаратурныя творы для ўвасаблення на тэатральнай сцэне?

— Сучаснае грамадства цікавяць знакавыя асобы, якія адыгралі вырашальную ролю ў гісторыі нашай краіны. Хочацца звярнуцца да духоўных вытокаў, гутаркі пра тое, што нас аб'ядноўвае. У нас ёсць асобы, з'явы і нават гарады, якія ўвасабляюць нацыянальную ідэю. Полацкая зямля, Полацк могуць стаць аб'ектам вялікай драматычнай размовы для опернага спектакля.

— Вядома, што ў вызваленым ад акупантаў Мінску паказалі оперу «Алеся», прысвечаную барацьбе беларускага народа супраць нацысцкіх акупантаў. Як тэма вайны раскрываецца ў Вялікім тэатры сёння?

— Выйшла кніга «Вялікі тэатр Беларусі. Падарожжа ў часе», якую напісаў вядомы гісторык і калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў. Гэта натхніла нас на стварэнне грандыёзнага музычнага палатна, прысвечанага даваенным і ваенным падзеям, часам акупацыі і вызвалення Беларусі. У спектаклі «Патэтычны дзённік памяці» адноўлена карціна пакут, якія выпалі на долю беларускага народа, і яго вялікага подзвігу.

— На сцэне сучаснага тэатра нярэдка спалучаюцца эксперымент і традыцыя. Пры гэтым назіраецца тэндэнцыя, калі класічны твор змяняецца да непазнавальнасці. Ці заслугоўвае традыцыя непарушнага захавання?

— Тэатр — жывая з'ява. Кожны балетмайстар, які працуе з класічнымі творамі, укладвае ў пастаноўку штосьці сваё. Спектаклі, якія былі пастаўлены дваццаць-трыццаць гадоў таму, патрабуюць абнаўлення. Гэта тлумачыцца тым, што змяняецца майстэрства артыстаў, мастакоў, дэкаратараў... Але на шляху абнаўлення павінна быць павага да партытуры, да таго, што стваралі вялікія майстры.

— Ці практыкуюць у тэатры новыя фарматы работы з наведвальнікамі?

— Мы рэалізуем праект «Дзівосны свет закулісся Вялікага тэатра Беларусі». Гэта экскурсіі: гледачы могуць пабываць за кулісамі, пагутарыць з артыстамі. Ствараем цікавыя тэматычныя кампазіцыі, дэманструем калекцыі касцюмаў, галаўных убораў. Дадзены старт праекту «Іграюць дзеці», калі перад ранішнімі спектаклямі ў фае выступаюць таленавітыя вучні дзіцячых музычных школ. Паміж Днём маці і Днём бацькі, якія адзначаюцца ў нашай краіне, ладзім сямейныя святы. Наш тэатр становіцца адкрытай нацыянальнай культурнай прасторай (Паводле газеты «Звязда»).

Каму адрасаваны тэкст інтэрв'ю? З якой мэтай ён напісаны?

Якія сказы — простыя ці складаныя — ужываюцца пры пастаноўцы пытанняў?

Якімі сказамі карыстаецца Кацярына Дулава, адказваючы на пытанні?

Зрабіце пісьмовы сінтаксічны разбор складаназалежных сказаў, ужытых у інтэрв'ю (парадак і ўзор разбору змешчаны ў Дадатку).

Решение 2. №146 (с. 107)

Тэкст інтэрв’ю адрасаваны шырокаму колу чытачоў, зацікаўленых у культурным жыцці краіны. Ён напісаны з мэтай пазнаёміць з дзейнасцю Вялікага тэатра Беларусі, яго рэпертуарам, роляй у захаванні нацыянальнай спадчыны і прыцягнуць новых гледачоў.

Пры пастаноўцы пытанняў ужываюцца як простыя, так і складаныя сказы, якія дапамагаюць акрэсліць тэму для абмеркавання.

Кацярына Дулава, адказваючы на пытанні, карыстаецца пераважна разгорнутымі складанымі сказамі, што дазваляе ёй даць грунтоўныя і падрабязныя тлумачэнні.

Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.

Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus

Присоединиться

Мы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 146 расположенного на странице 107 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.

Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №146 (с. 107), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.