Номер 136, страница 99 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Складаназалежныя сказы: будова, значэнне, ужыванне. Параграф 20. Складаназалежныя сказы з даданымі акалічнаснымі часткамі прычыны і мэты (сродкі сувязі, знакі прыпынку) - номер 136, страница 99.
№136 (с. 99)
Условие 2025. №136 (с. 99)
скриншот условия
136. Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак, выкарыстоўваючы словы з тэксту.
Неяк у суботу я ўскінуў на плечы рукзак і падаўся ў лес. Цікаўная вавёрачка цэлую гадзіну скакала за мной па галінках дрэў. Каб пачаставаць яе дастаў з кішэні жменьку семак і высыпаў на пянёк. Блукаў па лесе доўга. Стаміўся і сеў на пень каб крыху перакусіць але рукзак не паспеў зняць з плячэй. На пні дзе я прымасціўся і на іншых пнях дружнымі сямейкамі раслі апенькі з ладнымі жоўта-карычневымі шапачкамі і цвёрдымі карычнева-бурымі ножкамі. Нават восенню не заўсёды натрапіш на такое багатае грыбное царства. Праз якія паўгадзіны я набраў цэлы рукзак апенек. Прыкмеціў гэта месца каб вярнуцца сюды яшчэ раз. Ішоў дамоў і думаў пра вавёрачку якая скакала за мною. Яна напэўна ведала дзе раслі апенькі і хацела паказаць мне тое месца. Якая разумніца! (Паводле Я. Галубовіча).
Спішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку. У складаназалежных сказах з даданымі акалічнаснымі часткамі мэты пазначце лічбамі галоўную і даданую часткі.
Чаму грыбы апенькі атрымалі такую назву?
Растлумачце розніцу ў лексічных значэннях слоў цікаўны і цікавы.
Растлумачце правапіс ужытых у тэксце складаных прыметнікаў.
Решение 2. №136 (с. 99)
Грыбное царства
Неяк у суботу я ўскінуў на плечы рукзак і падаўся ў лес. Цікаўная вавёрачка цэлую гадзіну скакала за мной па галінках дрэў. 2Каб пачаставаць яе, 1дастаў з кішэні жменьку семак і высыпаў на пянёк.
Блукаў па лесе доўга. Стаміўся і сеў на пень1, каб крыху перакусіць2, але рукзак не паспеў зняць з плячэй. На пні, дзе я прымасціўся, і на іншых пнях дружнымі сямейкамі раслі апенькі з ладнымі жоўта-карычневымі шапачкамі і цвёрдымі карычнева-бурымі ножкамі. Нават восенню не заўсёды натрапіш на такое багатае грыбное царства. Праз якія паўгадзіны я набраў цэлы рукзак апенек. Прыкмеціў гэта месца1, каб вярнуцца сюды яшчэ раз2.
Ішоў дамоў і думаў пра вавёрачку, якая скакала за мной. Яна, напэўна, ведала, дзе раслі апенькі, і хацела паказаць мне тое месца. Якая разумніца!
Грыбы апенькі атрымалі такую назву, таму што яны растуць на пнях. Назва паходзіць ад слова пень.
Слова цікаўны абазначае таго, хто праяўляе цікавасць да ўсяго, імкнецца нешта даведацца (напрыклад, цікаўная вавёрачка). Слова цікавы абазначае тое, што выклікае цікавасць, здольнае зацікавіць (напрыклад, цікавы тэкст).
Складаныя прыметнікі ў тэксце, жоўта-карычневымі і карычнева-бурымі, пішуцца праз злучок, таму што яны абазначаюць адценні колераў.
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 136 расположенного на странице 99 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №136 (с. 99), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.