Номер 289, страница 205 - гдз по белорусскому языку 9 класс учебник Валочка, Васюковіч
Авторы: Валочка Г. М., Васюковіч Л. С., Зелянко В. У., Якуба С. М., Байкова С. І.
Тип: Учебник
Издательство: Акадэмія адукацыі
Год издания: 2025 - 2026
Цвет обложки: сиреневый со статуей
ISBN: 978-985-33-0184-7
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
Популярные ГДЗ в 9 классе
Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага за год. Параграф 38. Нормы літаратурнага вымаўлення. Паўтарэнне складаных пытанняў арфаграфіі і пунктуацыі - номер 289, страница 205.
№289 (с. 205)
Условие 2025. №289 (с. 205)
скриншот условия
289. Прачытайце тэкст. Сфармулюйце яго асноўную думку. Падбярыце да фотаздымка назву, якая перадавала б гордасць за нашых касманаўтаў.
Беларусы ў гісторыі сусветнага космасу
Сённня ўвесь свет ведае беларускіх касманаўтаў Пятра Клімука (першы беларус, які пабываў у касмічнай прасторы), Уладзіміра Кавалёнка, Алега Навіцкага, Марыну Васілеўскую.
Гісторыя беларускай касманаўтыкі пачалася даўно. Ураджэнцы беларускай зямлі — вучоныя, інжынеры — удзельнічалі ў стварэнні шматлікіх тэхнічных навінак, без якіх касмічныя палёты былі б немагчымы.
Так, яшчэ ў сярэдзіне XVII стагоддзя наш земляк Казімір Семяновіч першым вынайшаў прататып шматступеньчатай ракеты. У 1650 годзе ў Амстэрдаме выйшла кніга Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі». Асаблівую цікавасць выклікала прапанаванае ім апісанне ракеты. Кніга выйшла на лацінскай мове, але неўзабаве быў зроблены пераклад на французскую, нямецкую, англійскую і іншыя еўрапейскія мовы. Дарэчы, Казімір Семяновіч апісаў будову ракеты за 250 год да тэарэтыка касманаўтыкі Канстанціна Цыялкоўскага.
Сямён Косберг, які нарадзіўся ў Слуцку, сканструяваў рухавік для трэцяй ступені ракеты-носьбіта «Усход». Менавіта трэцяя ступень выводзіць касмічны карабель на арбіту Зямлі. Гэта самы адказны момант палёту. Расказваюць, што свой першы аўтограф Юрый Гагарын даў менавіта Сямёну Косбергу.
Абшыўка касмічных караблёў да гэтага часу ствараецца на аснове тэхналогій, распрацаваныхСЛ вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сённня ў нашай краіне актыўна развіваецца сістэма падрыхтоўкі спецыялістаў для касмічнай галіны: інжынераў і авіямеханікаў, астраномаў і астрафізікаў, касмічных біёлагаў і медыкаў. Так што нас чакаюць новыя поспехі ў аэракасмічнай галіне! (Паводле В. Ванінай).
Складзіце тэзісы да тэксту. Пры афармленні тэзісаў выкарыстоўвайце пера-важна складаныя сказы. Вусна пракаменціруйце знакі прыпынку ў іх. Напрыклад: Сённня ўвесь свет ведае беларускіх касманаўтаў, якія пакарылі касмічную прастору.
Пацвердзіце фактамі з тэксту дасягненні беларусаў у касмічнай галіне.
Назавіце запазычаныя словы, пракаменціруйце іх напісанне. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
Што вы ведаеце пра музей касманаўтыкі, які знаходзіцца на Брэстчыне — радзіме Пятра Клімука? З дапамогай інтэрнэт-матэрыялаў падрыхтуйце віртуальную экскурсію па адной з трох залаў музея — гістарычнай, экспазіцыйнай* або біяграфічнай.
Решение 2. №289 (с. 205)
Асноўная думка тэксту: Беларусы маюць багатую гісторыю ўдзелу ў асваенні космасу, пачынаючы ад вынаходніцтваў XVII стагоддзя і заканчваючы сучаснымі дасягненнямі, і працягваюць развіваць свой навуковы патэнцыял у аэракасмічнай галіне.
Назва да фотаздымка: «Гонар Беларусі», «Зорныя сыны Беларусі».
Другие задания:
Помогло решение? Оставьте отзыв в комментариях ниже.
Присоединяйтесь к Телеграм-группе @gdz_by_belarus
ПрисоединитьсяМы подготовили для вас ответ c подробным объяснением домашего задания по белорусскому языку за 9 класс, для упражнения номер 289 расположенного на странице 205 к учебнику 2025 года издания для учащихся школ и гимназий.
Теперь на нашем сайте ГДЗ.ТОП вы всегда легко и бесплатно найдёте условие с правильным ответом на вопрос «Как решить ДЗ» и «Как сделать» задание по белорусскому языку к упражнению №289 (с. 205), авторов: Валочка (Ганна Міхайлаўна), Васюковіч (Людміла Сяргееўна), Зелянко (Вольга Уладзіміраўна), Якуба (Святлана Міхайлаўна), Байкова (С І), учебного пособия издательства Акадэмія адукацыі.